18:30-19:00
Сустрэча
Вынікі працы «Кніжнага цягніка» на ММКВК
Праект «Кніжны цягнік» — гэта серыя кніжных фестываляў у гарадах па шляху руху цягніка, а таксама мерапрыемствы, якія праходзяць непасрэдна ў самім цягніку, «пад стук колаў». Фестывалі праводзяцца для чытачоў і пісьменнікаў, бібліятэкараў і выдаўцоў, яны накіраваны на развіццё культуры і папулярызацыю чытання.
На сустрэчы будуць падведзены вынікі працы «Кніжнага цягніка ў Менску». Пасля заканчэння дзелавой часткі — выступленне ансамбля «Менестрэлі» з горада Маладзечна (Беларусь).
Удзельнікi: Алег Рой, пісьменнік, сцэнарыст, прадзюсер і грамадскі дзеяч, Расія;
Рыгор Грыгор'еў, урач, протаіерэй, празаік, Расія;
Валерый Папоў, празаік, мемуарыст, старшыня Саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга, Расія;
Міхаіл Кураеў, пісьменнік, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі, Расія;
Дзмітрый Емец, пісьменнік-фантаст, Расія;
Каця Мацюшкіна, дзіцячая пісьменніца, мастак, сцэнарыст, Расія;
Ася Лаўрыновіч, пісьменніца, аўтар бэстсэлераў для падлеткаў і юнацтва, Расія;
Валянцін Постнікаў, дзіцячы пісьменнік, казачнік, член Саюза пісьменнікаў Расіі, Расія;
Мадэратар: Дзяніс Котаў, заснавальнік кніжнай сеткі «Буквоед» і Усерасійскага фестывалю «Кніжны Маяк Пецярбурга», член праўлення Расійскага кніжнага саюза, Расія
Арганізатары: Дырэкцыя міжнародных кніжных выставак і кірмашоў;
Фестывальны рух «Кніжныя маякі Расіі»
Пляцоўка: Галоўная сцэна Нацыналшьнага стэнда
Рэспублікі Беларусь